З 7 па 14 жніўня пройдзе Усебеларускі фестываль пчаляроў "Мядовы Спас"
Усебеларускі фестываль пчаляроў "Мядовы Спас" пройдзе ў Мінску з 7 па 14 жніўня. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення грамадскага аб’яднання "Беларускія пчаляры" Міхаіл Халадзінскі.
Фестываль адкрыецца 7 жніўня ў 10.00 у Палацы мастацтваў. Паводле слоў Халадзінскага, сёлета ў ім возьмуць удзел прыкладна 50 найлепшых пчаляроў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама госці з Расіі.
У праграме фестывалю — кірмаш-продаж мёду. Штодзённа лекары-апітэрапеўты будуць кансультаваць наведнікаў па пытаннях лекавання мёдам і пчолапрадуктамі.
На фестывалі будзе не толькі мёд, але і прадукты пчалярства — пярга, пылок, падмор, бальзамы і настойкі на мёдзе.
БелаПАН