З актывіста КХП-БНФ знялі падазрэнне ў тэрарызме
Абвінавачванне ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы, якая рыхтавала тэрарыстычны акт знялі з актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Канстанціна Ўланава. Нагадаем, ён быў затрыманы ў ліпені і 10 дзён правёў у турме на Акрэсціна. Былога "афганца" вазілі ў мінскі следчы ізалятар на допыты і вочныя стаўкі паводле справы аб тэрарызме.
Як паведамляе Радыё Свабода, Уланаў спадзяецца, што падобныя абвінавачанні будуць знятыя і з ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які з лютага знаходзіцца за кратамі.
Як паведамляе Радыё Свабода, Уланаў спадзяецца, што падобныя абвінавачанні будуць знятыя і з ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які з лютага знаходзіцца за кратамі.