З апошняй кнігі пра Гары Потэра зробяць 2 фільмы
Кампанія Warner Bros. у чацвер абвясціла, што па апошняй кнізе пра Гары Потэра – "Гары Потэр і Дарункі Смерці" – будуць знятыя два фільмы. Абодва фільмы будзе здымаць рэжысёр Дэвід Ейтс, які ўжо двойчы здымаў
кіно пра Потэра.
Чакаецца, што першы фільм выйдзе на экраны ў лістападзе 2010 года, а другі – у траўні 2011-га.
Сцэнарыстам абодвух фільмаў будзе Стыў Клоўз, які пісаў сцэнары для большасці папярэдніх стужак па знакамітай сазе Джоан Роўлінг.
Прадзюсар фільма Дэвід Хэйман распавёў, што рашэнне падзяліць фільм на дзве часткі было прынята пасля доўгіх ваганняў.
Ён растлумачыў гэта рашэне тым, што "з гэтай кнігі, у адрозненне ад іншых, нельга нічога выкінуць", у ёй няма пабочных сюжэтных ліній.
Хэйман адзначыў, што скептыкі, напэўна, стануць вінаваціць студыю ў імкненні зарабіць больш грошай на касавых зборах, аднак сапраўдныя матывы ляжаць у творчай сферы.
Вядома, што Джоан Роўлінг прывітала ідэю студыі.
Фота: www.msnbc.msn.com