З аўтамабіля расіяніна ў Мінску скралі 15 тысяч еўра і 1500 долараў
15 тысяч еўра і 1500 долараў скралі ў Мінску ў грамадзяніна Расіі, які прыехаў з Нямеччыны. Ён пакінуў грошы ў барсетцы на ноч у салоне аўтамабіля, які прыпаркаваў
на вуліцы Альшэўскага. Раніцай валюта знікла.
Зараз праваахоўныя органы высвятляюць абставіны здарэння, найперш чаму расіянін захоўваў буйную суму грошай у аўтамабілі, паведамляе “Народная газета”.
Зараз праваахоўныя органы высвятляюць абставіны здарэння, найперш чаму расіянін захоўваў буйную суму грошай у аўтамабілі, паведамляе “Народная газета”.