З аўторка дзейнічаюць новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў
З 1 лютага па 30 красавіка дзейнічаюць новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў у сярэдніх цэнах снежня 2010 года для васьмі сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле комплексных праблем развіцця сацыяльна-працоўнай сферы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Сярэднедушавы мінімальны бюджэт сям'і з чатырох чалавек з 1 лютага павялічыўся на 4,6 адсотка, і складзе Br480 тысяч 690 у разліку на месяц . Гэта абумоўлена ростам цэн у чацвёртым квартале 2010 года на прадукты харчавання, прамысловыя тавары, а таксама ростам тарыфаў на паслугі, якія ўваходзяць у спажывецкія карзіны, растлумачылі ў міністэрстве.
Акрамя таго, зацверджаны сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек - Br495 тыс. 230, працаздольнага насельніцтва - Br615 тыс. 120, пенсіянераў - Br495 тыс. 90, студэнтаў - Br466 тыс. 800, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br381 тыс. 20, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br463 тыс. 980, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br538 тыс. 850.
У адпаведнасці з заканадаўствам мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцей чалавека.