З бацькі і сына на беларуска-літоўскай мяжы знялі... 53 пары шортаў
Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Дацішкі".
Беларускія памежнікі заўважылі ў постацях беларусаў, якія вярталіся з Літвы, нейкую непрапарцыйнасць. Было вырашана правесці асабісты агляд. Пад верхняй вопраткай у бацькі і сына знайшлі больш за паўсотні прымацаваных да цела скотчам шортаў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Фота — ctv.by