З Беларусі ў Літву везлі больш за 700 кг наркотыкаў (фота)

Як адзначае balticreporter.com, гэта найбуйнейшая партыя наркотыкаў у гісторыі Літвы. Незвычайную знаходку мытнікі выявілі ў фуры, якая везла з Літвы ў Беларусь прадукты харчавання. 768 кг гашышу знаходзіліся ў мудрагелістай хованцы, якая кіравалася пнеўматычным абсталяваннем. Кошт партыі ацэньваецца ў 8 мільёнаў 800 тысяч долараў. Кіроўца фуры — грамадзянін Літвы.



Фота — balticreporter.com