З бюджэту выплацяць 3,5 млн долараў дапамогі ветэранам вайны
У Беларусі пачалася выплата матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны у сувязі з святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Агулам з рэспубліканскага бюджэту на гэтыя мэты выдаткавана 10 млрд рублёў альбо каля 3,5 млн долараў. Кожны ветэран атрымае ад 150 да 300 тысяч рублёў дапамогі. БЕЛТА паведамляе, што максімальную суму атрымаюць 18 герояў Савецкага Саюза і адзін кавалер ардэноў Славы трох ступеняў, па 200 тысяч — 35,5 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, па 150 тысяч — працаўнікі савецкага тылу, блакаднікі Ленінграда, пацярпелыя ад наступстваў вайны ды іншыя катэгорыі.