З драгічынскага “Акрэсціна” збег затрыманы
Мясцовы РАУС абвесціў у вышук збеглага з ізалятара часовага ўтрымання 22-гадовага жыхара вёскі Зёлава Дзмітрыя Кірылюка.
Спрытны вясковец мае рост звыш за 171 сантыметр, на левай руцэ татуіроўка “Дима”, быў апрануты ў цёмную цішотку, шорты і шлёпанцы. За інфармацыю аб месцы знаходжання “бегуна” праваахоўнікі абяцаюць узнагароду, паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці.