З елкі каля Нацбібліятэкі хуліганы выкруцілі амаль сотню лямпачак

Гарадскія навагоднія елкі ў сталіцы паставілі зусім нядаўна, а ўжо ёсць факты крадзяжу лямпачак з гірляндаў, піша газета "Вечерний Минск". Так, на елцы, пастаўленай каля Нацыянальнай бібліятэкі, ужо выкруцілі 83 лямпачкі. Прыкладна столькі ж не далічыліся іх на елцы на праспекце Пераможцаў. Здараецца, што лямпачкі вырываюць разам з патронамі.

Аднак цяпер гарадскія елкі ўзялі пад ахову супрацоўнікі міліцыі. Хуліганам пагражае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць — у залежнасці ад памеру шкоды.