З Ганцавічаў на Ўсебеларускі сход паедуць чыноўнікі
Журналіст з "Ганцавіцкага часу" Пятро Гузаеўскі пацікавіўся ў старшыні райвыканкаму Ўладзіміра Столяра, хто паедзе на Ўсебеларускі сход. Чыноўнік адказаў, што абралі яго. Каго абралі на гэты форум яшчэ, Столяр казаць адмовіўся. З іншых крыніц журналісты даведаліся, што сярод сямі "абраных" — старшыня калгаса, дырэктар, галоўны інжынер, намеснік галоўнага лекара, чыноўнік з Брэста… Рабочых і калгаснікаў сярод дэлегатаў няма. Так што магчымасць атрымаць каляровыя тэлевізары, як на мінулым Усебеларускім народным сходзе, зноў маюць чыноўнікі.