З Гродна футбольная зборная Штанге едзе гуляць у Барысаў

Таварыскі матч з камандай Малдовы правядзе футбольная зборная Беларусі 10 чэрвеня ў Барысаве, паведамляе "Прессбол".  Нагадаем, у гэты дзень пройдуць і два матчы нашай адборачнай групы чэмпіянату свету: Украіна — Казахстан і Англія — Андора. Пасля гульні з Андорай, якая пройдзе ў Гродне 6 чэрвеня, наступны адборачны матч беларуская зборная правядзе 19 жніўня ў Мінску з Харватыяй.