З Кітая ў Мінск прывезлі алімпійскую форму для беларускіх спартоўцаў

Алімпійскую вопратку для беларускіх спартоўцаў даставілі з Кітая самалётам у Мінск, паведамляе "Інтэрфакс". Алімпійскую форму ў выглядзе спонсарскай дапамогі Беларусі прадставіў кітайскі бок. Цяпер яна знаходзіцца на мытным складзе. Па словах прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэта, форма выкананая з выкарыстаннем колераў дзяржаўнага сцяга.

Не выключана, што беларускія спартоўцы апрануць алімпійскую форму 3 ліпеня, калі ў Мінску будуць адбывацца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці.