З лютага мінскія маршруткі павінны працаваць дакладна па раскладзе

З лютага мінскія маршруткі павінны працаваць дакладна па раскладзе. Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў.

Цяпер уладальнікі маршрутных таксі ўзгадняюць графікі руху. У бліжэйшы час з'явіцца кантрольная служба, працаўнікі якой будуць адсочваць адпаведнасць графіку на экспрэсных маршрутах. Рабіць гэта яны будуць на канцавых прыпынках. Пры істотных адхіленнях ад устаноўленага раскладу перавозчыкаў чакаюць штрафныя санкцыі. Да сакавіка інфармацыя наконт рэжыму працы экспрэсных маршрутаў з'явіцца на пачатковых і канцавых прыпынках гарадскога пасажырскага транспарта, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.