З Мёраў у Мінск не выпусцілі актывістаў БХД

Актывістаў аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя працягваюць затрымліваць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідар партыі Павал Севярынец.

Севярынец: “З БХД затрыманы, ужо сядзіць пад арыштам і чакае суду Юры Клімовіч – гэта кіраўнік гомельскага абласнога штабу Віталя Рымашэўскага. Быццам бы за нецэнзурную лаянку, яго затрымалі пасля царквы, калі ён ішоў дахаты. Аформілі пратакол, і зараз ён сядзіць у ізалятары часовага ўтрымання і чакае суда. Апроч гэтага затрыманы 5 чалавек, актывістаў БХД, якія спрабавалі выехаць з Мёраў на Мінск”.

Па словах Севярынца, па дарозе актывістаў спыніла машына ДАІ. У суправаджэнні міліцыі іх адвезлі ў раённы аддзел, дзе зараз іх утрымоўваюць.