З новага года значна павысяцца цэны на стаматалагічныя паслугі

У Беларусi са студзеня 2008 года чакаецца значнае павышэнне цэнаў на стаматалагiчныя паслугi. Пра гэта паведамiў галоўны пазаштатны стаматолаг Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi доктар медыцынскiх навук, прафесар Сямён Навумовiч.
Паводле яго слоў, апошняе павышэнне цэнаў на гэтыя паслугi праведзена ў траўні гэтага года, калi яны павялiчылiся на 10—15%. На колькi яны павысяцца на гэты раз, цяпер узгадняецца. Неабходна яшчэ канкрэтызаваць вiды стаматалагiчных паслуг, якiя будуць аказвацца грамадзянам розных катэгорый па-ранейшаму бясплатна.

Меркаванае павышэнне цэнаў абумоўлена павелiчэннем iх рэальнага кошту. У стаматалогii Беларусi неабходна ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнiчную базу i вырашаць пытаннi з няхваткай лекараў сельскай мясцовасцi.

БЕЛТА