З пачатку года на Піншчыне ў пажарах загінула 9 чалавек
У большасці выпадкаў да "чырвонага пеўня" прывёў "зялёны змій".
38 пажараў адбылося з пачатку 2011 года ў Пінску і Пінскім раёне. У агні загінула 9 чалавек.
Асноўная прычына ўзгаранняў — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Часта пажар пачынаўся там, дзе злоўжывалі алкаголем. Па звестках мясцовага МНС, “пад чаркаю” пінчукі паляць у ложку, пакідаюць без нагляду абагравальныя прыборы і печы ацяплення.