З трасы М-1 выляцеў "Renault Kangoo" — у меліярацыйны канал (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 5 траўня каля вёскі Стрыгінь Бярозаўскага раёна.
Жанчына-кіроўца не пацярпела ды самастойна выйшла з машыны, а вось пасажыра, які атрымаў траўмы, з салона даставалі выратавальнікі. Мужчыну шпіталізавалі ў лякарні ў Бярозе, інфармуе прэс-служба МНС.




Фота — 112.by