З віцебскага аэрапорту пачаліся рэгулярныя рэйсы ў Калінінград

Самалёт будзе лятаць адзін раз на тыдзень. Першым рэйсам скарысталіся 10 пасажыраў. З Калінінграду ў Віцебск прыляцелі 9 чалавек.  Пералёт займае паўтары гадзіны, кошт білета — 71 еўра. Калі ж ехаць з Віцебску да Калінінграда на цягніку, гэта патрабуе больш як 15 гадзін часу, ад 100 да 223 тысяч беларускіх рублёў за квіток ды наяўнасці транзітнай літоўскай візы.

Дагэтуль з віцебскага аэрапорта не было рэгулярных рэйсаў больш за тры гады: “Белавія” палічыла іх нерэнтабельнымі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск