З-за аварыі тысячы жыхароў Рагачова былі без вады (фота)
Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю, 26 студзеня.
Прарыў 40-гадовага вадаправода адбыўся на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Леніна. У выніку, без халоднай і гарачай вады засталіся пяць шматкватэрных дамоў. Для ліквідацыі аварыі давялося адключыць ад вады паўтары сотні шматкватэрных дамоў і больш за 5 тысяч прыватных, а таксама 5 школаў, 12 дзіцячых садкоў, 1 установу аховы здароўя.
Як інфармуе прэс-служба МНС, ужо пасля 15-й гадзіны наступствы аварыі былі ліквідаваныя. Яе прычынай называюць старэнне металу ў выніку працяглай эксплуатацыі.

Фота — mchs.gov.by