З-за аварыі ў Мінску без святла заставаліся амаль 7 тысяч чалавек
Здарэнне адбылося раніцай 19 чэрвеня.
Раніцай 19 чэрвеня ў Мінску без святла засталіся амаль 7 тысяч чалавек. Электрычнасць знікла ў 4.50 у 50 шматкватэрных і 40 прыватных дамах (агулам — 1947 кватэр) на вуліцах Ангарская, Байкальская, Варвашэні, Чайкінай, Куляшова, Лазо, Сацыялістычная, Волжская, Ваўпшасава, Радзіяльная, Солтыса, Халмагорская.
БелаПАН паведамляе, што прычынай аварыі стала пашкоджанне кабеля 10 кВ. Ужо праз дзве гадзіны наступствы аварыі былі ліквідаваныя. Адзначаецца, што аб'екты жыццязабеспячэння ўвесь гэты час электрычнасць мелі.
Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыну пашкоджання кабеля.
Пяць дзён без электрычнасці – рэпартаж са сталічнай Сляпянкі
Фота: ria.ru