З-за крызісу геолагаў адправілі ў неаплатны адпачынак
Супрацоўнікаў Заходняй пошукава-здымачнай партыі Беларускай гідрагеалагічнай экспедыцыі адправілі на 5-дзённы неаплатны адпачынак. Самі геолагі лічаць, што гэта нядобры знак для беларускае гаспадаркі, бо дзяржава цяпер асабліва зацікаўленыя ў адкрыцці новых выкапневых рэсурсаў. Працуюць цяпер толькі тыя са спецыялістаў, якія непасрэдна занятыя на свідравінах.