З-за ледзянога дажджу перакуліўся аўтобус "Масква — Данецк", загінулі 4 чалавекі
Уначы 30 лістапада ў Кашырскім раёне Варонежскай вобласці Расіі на трасе "Дон" перакуліўся аўтобус "Масква — Данецк". 4 чалавекі (двое мужчын і дзве жанчыны) загінулі, 13 атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі. Агулам у аўтобусе быў 21 чалавек. Адзначаецца, што 36-гадовы кіроўца не саўладаў з кіраваннем з-за ледзянога дажджу.
На месцы здарэння наступствы аўтааварыі ліквідоўвалі 29 ратавальнікаў і 7 адзінак спецыяльнай тэхнікі.
Фота: МНС Расіі