З-за непагадзі брэсцкі штаб Рымашэўскага спыніў правядзенне пікетаў
З-за непагадзі брэсцкі выбарчы штаб кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага пакуль абмяжоўваецца распаўсюджваннем агітацыйных матэрыялаў, паведаміў БелаПАН Дзмітрый Шурхай — давераная асоба кандыдата. Як паведаміў Шурхай, улёткі з біяграфіяй і асноўнымі тэзісамі перадвыбарнай праграмы Рымашэўскага штодзённа распаўсюджваюцца ў цэнтры горада, а таксама па паштовых скрынях выбаршчыкаў.
З 29 лістапада штаб планаваў праводзіць пікеты ў падтрымку Рымашэўскага. Аднак моцная мяцеліца і вецер перашкодзілі выйсці на гэты этап агітацыйнай кампаніі, адзначыў Шурхай.
З 29 лістапада штаб планаваў праводзіць пікеты ў падтрымку Рымашэўскага. Аднак моцная мяцеліца і вецер перашкодзілі выйсці на гэты этап агітацыйнай кампаніі, адзначыў Шурхай.