З-за павышэння коштаў на газ Беларусь можа згубіць 2,5% ВУП
А “жыроўкі” могуць пацяжэць на паўтары тысячы. Еўрарадыё пацікавілася, што зменіцца, калі ў наступным годзе Беларусь будзе купляць расійскі газ па 250 долараў за кубаметр.
У 2011 годзе Беларусь, магчыма, будзе плаціць за газ 250 долараў. Пра гэта месяц таму паведаміў расійскі бок. Нагадаем, што цяпер, за расійскі газ мы плацім 184 долара за тысячу кубаметраў. Калі анансаванае Расіяй павышэнне адбудзецца, то ў новым годзе Беларусі давядзецца плаціць ажно на 40% больш. Хто найбольш адчуе на сабе павышэнне коштаў? І ці адаб’ецца гэта на насельніцтве, высвятляла Еўрарадыё.
Магчыма, на тыя ж 40% узрастуць кошты і для насельніцтва, кажа эканаміст Леанід Злотнікаў:
“Нейкае павышэнне будзе – працэнтаў на 30-40%, я мяркую. Таму што ў іншых сектарах эканомікі асаблівых рэсурсаў няма, каб падтрымліваць насельніцтва”.
Сёння кошт аднаго кубаметру газа для жыхароў краіны 462 рублі. Такім чынам за тысячу кубаметраў паліва мы плацім 154 долара.
Тарыфы на прыродны газ: “У дамах, дзе ўсталяваныя газавыя лічыльнікі, кошт цалкам аднаго кубаметра газа складае 462 рублі. Тарыф на аднаго чалавека пры адсутнасці газавага лічыльніка пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння складае 3 696 рублёў”.
Як бачым, цяпер за газ насельніцтва плаціць менш, чым купляе наша краіна ў Расіі. У заходнееўрапейскіх краінах насельніцтва звычайна наадварот плаціць больш. Мы ж плацім менш дзякуючы перакрыжаванаму субсідаванню – беларускім прадпрыемствам газ сёння каштуе 217 долараў за тысячу кубаметраў, патлумачыў Еўрарадыё эканаміст Леанід Злотнікаў:
“Вы ўлічыце, што 184 долара, цана “Газпрама”, трэба яшчэ дадаваць 11 долараў аптовай надбаўкі “Белтрансгаза”, пасля ёсць яшчэ надбаўка “Белтопгаза”, які даводзіць урэшце да насельніцтва гэты газ. Таму калі ўзяць у колькі абыходзіцца гэты газ да таго, як ён паступіць у кватэры і колькі плаціць насельніцтва, то мы бачым, што насельніцтва плаціць менш, чым сёння адбываецца пакупка і дастаўка гэтага газу ў кватэры.
Тут ёсць элемент перакрыжаванага субсідавання. Калі камерцыйныя фірмы і прыватныя прадпрыемствы атрымоўваюць энерганосьбіты па больш высокіх коштах, чым іншыя спажыўцы. З іх бяруць больш, каб з насельніцтва браць менш”.
Ці будуць далей працягваць перакрыжаванае субсідаванне і якая група адчуе найбольш павышэнне цэнаў, залежыць ад палітыкі ўнутры краіны.
Злотнікаў: “Гэта ўсё залежыць ад таго, як урад будзе ўсталёўваць цэны. Ці будзе гэта працягвацца далей? Мне падаецца, паколькі цяпер усім цяжка, і прамысловым прадпрыемствам, і прыватным, і дзяржаўным, то нейкае павышэнне для насельніцтва будзе”.
У наступным годзе “Газпром” паставіць нам 22,5 мільярды кубаметраў газу на 5,6 мільярда долараў. Агульныя страты краіны ад падвышэння коштаў складуць 2,5% ВУП краіны, кажа эканаміст.
Леанід Злотнікаў: “Павышэнне цэн са 180 да 250 – гэта, прыкладна, будзе мільярд 500. Такія страты краіны. Калі прыкладна 50 мільярдаў ВУП краіны, то гэта будзе 2,5% ВУП краіны. То бок краіна згубіць 2,5% сваіх прыбыткаў. За кошт гэтага можа будзе менш чагосьці будавацца”.
Самі беларусы з нагоды павышэння коштаў на газ толькі жартуюць. Еўрарадыё запытала мінчукоў на вуліцы, што б яны аддалі Расіі за газ:
- Грошы, колькі каштуе ён каштуе, столькі і аддалі б.
- У мяне дома электрапліта, таму мне ад Расіі газ непатрэбны.
- Лес які-небудзь, торф…
- Сабачку ці канарэйку сваю любімую.
- Магілёўскую вобласць…