З-за разлітай машыннай алівы ў Мінску "ў лоб" сутыкнуліся дзве машыны

Лабавое сутыкненне легкавых машын адбылося ў Мінску з-за разлітай на дарозе машыннай алівы. Як інфармуе БЕЛТА, ДТЗ адбылося ў раёне вуліцы Сямашкі. Кіроўца "Пежо" не справіўся з кіраваннем на ўчастку, дзе была разлітая алівы. Машыну раскруціла і вынесла на сустрэчную паласу, дзе яна сутыкнулася з легкавой таксоўкай "Опель". Кіроўца таксі атрымаў адкрыты пералом правага перадплечча. Пацярпелі і дзве пасажыркі "Пежо". Усе трое шпіталізаваныя. Мужчына, які сядзеў за рулём "Пежо", не пацярпеў.