З-за выбараў Раманчук адклаў вяселле на наступны год
Прэтэндэнт у прэзідэнты Яраслаў Раманчук вырашаў праігнараваць загад сябраў з Аб’яднанай грамадзянскай партыі і зладзіць вяселле са сваёй абранніцай Алесяй не да прэзідэнцкіх выбараў, а пасля іх. Як прызнаўся Еўрарадыё палітык, робіць ён гэта, каб пазбегнуць абвінавачванняў у “танным піяры”. Раманчук: “Загад партыі – гэта быў такі жарт, да якога некаторыя журналісты сур’ёзна паставіліся. Таму, каб не жартаваць з гэтым, а паказаць, што я вельмі сур’ёзна да гэтага стаўлюся, я збіраюся гэта рабіць у наступным годзе пасля прэзідэнцкай кампаніі. Калі б гэта было зараз, то ўсе б сказалі: “Во! Раманчук спекулянт: на такой святой тэме, як сям’я, спекулюе. Ён усё зробіць, каб толькі ўвагу прыцягнуць да сябе”. Так што, мы вырашылі, што лепш гэта будзе пасля таго, як усё гэта скончыцца”.
Па яго словах, перанос вяселля на наступны год – рашэнне не толькі яго, але і Алесі. Раманчук нават назваў прыблізную дату вяселля.
Раманчук: “Лепш будзе, калі другі прэзідэнт Беларусі будзе жаніцца. Гэта будзе здарэнне нацыянальнага маштабу, і ўсе мы зможам папрысутнічаць на гэтай цырымоніі прыблізна ў красавіку”.
І запрасіў Еўрарадыё папрысутнічаць на гэтым свяце.