З затрыманымі былымі легіёнаўцамі следчых дзеянняў не праводзілася
На выходных ніякіх следчых дзеянняў з затрыманымі былымі сябрамі арганізацыі "Белы легіён", якія ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары на Акрэсціна ў Мінску, не праводзілася. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Ніна Шыдлоўская, жонка аднаго з затрыманых - Міраслава Лазоўскага. Нагадаем, хлопцы былі затрыманыя па справе аб выбуху 4 ліпеня.
Вось што кажа Ніна Шыдлоўская:
"Па чацвярых затрыманых я каардыную і збіраю інфармацыю. Нагадаю, гэта - Сяржук Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі, Ігар Корсак і Віктар Ляшчынскі. На раніцу [у панядзелак] іх адвакаты ніякіх навінаў не мелі... За выходныя ніякіх следчых дзеянняў не праводзілася. Адпаведна яны адвакатаў не выклікалі".
Акрамя згаданых хлопцаў, па гэтай справе былі яшчэ затрыманыя Ілля Богдан, Антон Койпіш і Таццяна Пякун. Яшчэ трое сяброў АГП былі затрыманыя, але пасля асуджаныя на 10 і 15 сутак адміністрацыйнага арышту, нібыта, за "дробнае хуліганства".
12 ліпеня са следчага ізалятара КДБ былі выпушчаныя актывіст АГП Аляксандр Сергіенка, актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч і лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяргей Высоцкі.