З журналістам карэктна пагутарылі ў ваеннай контрвыведцы

Журналіст Ілля Кузняцоў сёння пабываў на гутарцы ва Ўпраўленні ваеннай контрвыведкі КДБ.  Як ён паведаміў прэс-службе "БАЖ", следчы цікавіўся падзеямі на плошчы Незалежнасці 19 снежня, ўмовамі ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна, куды Ілля патрапіў на 15 сутак за гэтыя "падзеі".

Кузняцоў адказаў, што дзеянні сілавікоў на плошчы ён ацэньвае, як "неабгрунтавана жорсткія", а ўмовы ўтрымання ў ізалятары — як "нечалавечыя".

Па словах журналіста, суразмоўца паводзіўся падкрэслена карэктна.