За адсутнасць флікера з 23 лютага давядзецца плаціць 105 тысяч рублёў
Памер штрафу за адсутнасць у пешаходаў святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак будзе павялічаны з 23 лютага. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. У гэты дзень уступяць у сілу адпаведныя папраўкі, унесеныя ў Адміністрацыйны кодэкс. Цяпер за падобнае парушэнне на пешаходаў накладаюць штраф у памеры 17,5 тыс.руб. або абмяжоўваюцца папярэджаннем. Паводле новых правілаў штраф складзе ад адной да трох базавых велічынь (ад 35 тыс.руб да 105 тыс.руб.).
Акрамя таго, штраф у аналагічным памеры будзе накладацца на пешаходаў і раварыстаў за парушэнне ПДР у цэлым.
Акрамя таго, штраф у аналагічным памеры будзе накладацца на пешаходаў і раварыстаў за парушэнне ПДР у цэлым.