За адсутнасць знакаў у Мінску ДАІ пакарала 40 дарожнікаў

Рашэнне аб правядзенні рамонтных работ на той ці іншай вуліцы прымаецца без узгаднення з ДАІ. Але інспектары сочаць за тым, каб у месцы работ захоўвалася бяспека дарожнага руху і былі пастаўленыя неабходныя знакі. За адсутнасць такіх мер бяспекі даішнікі Мінску за два апошнія месяцы пакаралі 40 службовых асоб дарожных служб. Пра гэта Еўрарадыё распавёў супрацоўнік прэс-службы ДАІ Мінгарвыканкама Юрый Красноў.

Юрый Красноў: “За два месяцы было складзена 40 пратаколаў на службовых асоб, якія ажыццяўлялі рамонтныя работы, і выдадзена каля 100 прадпісанняў - за няправільную арганізацыю, без знакаў: ямы зрабілі, а знакі не паставілі альбо фішкамі не агарадзілі”.

Тым не менш у ДАІ сцвярджаюць, што дарожна-транспартныя здарэнні, прычынай якіх сталі б менавіта ямы на дарогах, у сталіцы не зафіксаваныя.