За апошнія 15 гадоў беларусаў стала на 650 тысяч менш
За апошнія 15 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі знізілася на 650 тысяч. Пра гэта паведаміла старшыня беларускага аддзялення ГА "Міжнародны жаночы саюз "Адзінства" Марыя Худая падчас паседжання круглага стала, піша БелаПАН. Па яе словах, самая высокая за ўвесь час існавання краіны колькасць жыхароў была ў 1991-1993 гадах — 10 мільёнаў 320 тысяч. З 1993 года колькасць насельніцтва стала рэзка зніжацца. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца, нягледзячы на паступовы рост нараджальнасці, што назіраецца апошнім часам.
Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва з 1993 года былы дэпутат парламента тлумачыць "складаным аднаўленчым перыядам пасля развалу СССР". На яе думку, з-за неабходнасці прыстасоўвацца да перамен і ў сувязі са "стратай маральных арыентыраў" людзі менш нараджалі. Тым часам смяротнасць павялічвалася праз старэнне насельніцтва.