За апошнія суткі ў Мінску зарэгістравана 98 ДТЗ

За мінулыя суткі ў Мінску зарэгістравана 98 дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку адно здарэнне з пацярпелымі — адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў раненні, перадае БЕЛТА. Апроч таго, за суткі ў сталіцы затрымалі 18 кіроўцаў, якія селі за руль у нецвярозым стане, пры гэтым 12 з іх увогуле не мелі правоў на кіраванне транспартным сродкам. За перавышэнне хуткасці прыцягнулі да адказнасці 213 кіроўцаў, за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў — 70 аўтамабілістаў. А вось пешаходаў-парушальнікаў за апошнія суткі налічылі 120.

У сталічнай ДАІ адзначаюць, што ў сувязі з масавым заездам жыхароў і гасцей сталіцы ў горад у нядзелю ўвечары можа павялічыцца інтэнсіўнасць руху і таксама могуць утварацца заторы.