За чатыры дні ахвярамі галалёду сталі паўтысячы чалавек

Каля паўтысячы чалавек пацярпелі на галалёдзе ў Мінску з 23 снежня. Толькі за першую палову дня суботы ў прыёмнае аддзяленне Рэспубліканскага Цэнтра траўматалогіі і артапедыі ў сталіцы прывезлі каля паўсотні пацярпелых. У сярэднім за дзень ахвярамі галалёду становяцца амаль 100 чалавек. Як паведамляе тэлеканал СТВ, асноўныя траўмы ў людзей — пераломы і вывіхі рук і ног. Асабліва цяжкія траўмы зафіксаваныя ў пенсіянераў.