За чатыры месяцы камунальныя службы “выбілі” з мінчукоў 3 мільярды рублёў

Запазычанасць мінчукоў па аплаце камунальных паслугаў знізілася амаль на 3 мільярды рублёў. Калі ў красавіку яна складала 9,8 млрд рублёў, дык у жніўні – 7 млрд рублёў.  Паводле інфармацыі галоўнага вытворчага ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкаму, 86% даўжнікоў не аплачваюць камунальныя паслугі ад аднаго да трох месяцаў, 8% - ад трох да шасці месяцаў, 6% – да трох гадоў.

За даўгі па аплаце камунальных паслугаў восем сям’яў сёлета былі выселеныя з кватэраў. Сёлета даўжнікам было адпраўлена аж 52 тысячы папярэджанняў.

БелаПАН