За год сабакі і коткі пакусалі амаль 25 тысяч жыхароў Беларусі

Амаль 25 тысяч чалавек пакусалі сабакі і коткі ў Беларусі за мінулы год. Больш за тысячу грамадзян пацярпелі ад шалёных жывёл. Як паведамляе газета "Звязда", у суды ад пацярпелых паступілі толькі 25 іскаў з патрабаваннем кампенсацыі шкоды.
Нядаўна па выніках спецыяльнай праверкі генпракурор Рыгор Васілевіч запатрабаваў ад мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi выправiць выяўленыя парушэннi заканадаўства аб утрыманнi хатнiх жывёл і палепшыць прафiлактычную працу.