За красавік інфляцыя ў Беларусі склала 1,2% - Мінстатыстыкі

1,2% склала інфляцыя ў Беларусі за красавік. За студзень-красавік гэтая лічба склала 5,3%. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. Такім чынам сярэднемесячная інфляцыя ў першыя чатыры месяцы 2008 года ўзрасла да 1,3% супраць 0,7% за адпаведны перыяд мінулага года. У гадавым вылічэнні інфляцыя ў красавіку сёлета склала 14,8%.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год, урад і Нацбанк маюць намер утрымаць інфляцыю ў межах 6-8%, альбо 0,5-0,6% у сярэднім за месяц.

Інтэрфакс