За крэдыт ад МВФ Беларусь аддасць 5 буйных заводаў?
На наступным тыдні ў Беларусь прыедзе чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, чаго чакаць ад гэтага візіту
Пастаянная прадстаўніца Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Наталля Калядзіна запэўніла Еўрарадыё, што візіт быў запланаваны ўжо даўно. Разам з беларускімі ўладамі і незалежнымі экспертамі яны будуць абмяркоўваць прагнозы выхаду з крызісу:
Наталля Калядзіна: “Гэта штогадовыя кансультацыі з уладамі практычна ўсіх краінаў па эканамічнай палітыцы за мінулы год і дыскусіі аб эканамічнай палітыцы на будучы год. Мы будзем таксама абмяркоўваць пытанні магчымасцяў вяртання тэмпаў росту ў сярэднетэрміновай перспектыве — 3-5 гадоў”
МВФ чакае, што ўжо ў наступным годзе пачнецца хаця б невялікі эканамічны рост. Даволі добра выглядае сітуацыя з рублём, кажа Наталля Калядзіна, таму дэвальвацыі ў бліжэйшы час не плануецца:
Наталля Калядзіна: “У гэты момант мы лічым, што рубель знаходзіцца ў даволі стабільным стане і няма неабходнасці ў яго дэвальвацыі”.
Эканаміст Яраслаў Раманчук пярэчыць, што насамрэч не ўсё так гладка ў нашай эканоміцы. Улады толькі робяць выгляд, што выконваюць прапановы замежных эканамістаў.
Яраслаў Раманчук: “Будзе цяжка пусціць пыл у вочы экспертам з МВФ, паказаць, што ў нас усё вельмі добра. Тая імітацыя, якая ідзе, не адпавядае патрабаванням, што МВФ ставіць да нашай улады”.
А вось эканаміст Сяргей Чалы мяркуе, што замежныя эканамісты абавязкова ўздымуць яшчэ і іншую тэму. У лютым наступнага года МВФ планаваў у Беларусі прыватызацыю 5 буйных прадпрыемстваў ды банкаў. Таму ў верасні павінна паўстаць арганізацыя, якія будзе каардынаваць гэтыя дзеянні:
Сяргей Чалы: “Адной з іх умоваў было стварэнне агенцтва па прыватызацыі і вызначэнне аднаго ці двух заходніх інвесткансультантаў. Можа, яны свае прапановы прывязуць, паглядзяць, што нашыя робяць. Я так разумею, што галоўная гаворка пойдзе пра падрыхтоўку прыватызацыі”.
Ад таго, ці адпавядаюць дзеянні ўрада рэкамендацыям МВФ, залежыць, ці атрымаем мы наступную частку крэдыту. На думку Сяргея Чалага, грошы ў канцы верасня нам, хутчэй за ўсё, пералічаць — гэта палітычнае пытанне, дзе ўлічвацца будуць не толькі эканамічныя паказчыкі:
Сяргей Чалы: “Ужо вядома, колькі гэта будзе — прыкладна 675 мільёнаў долараў”.
Калі ўсё пойдзе добра, то, акрамя гэтых грошай, МВФ дасць нам яшчэ дзьве часткі крэдыту. Аднак вырашаць гэта будуць дзве наступныя місіі. Яны прыедуць напрыканцы гэтага года і ў лютым наступнага, паведамілі Еўрарадыё у беларускім прадстаўніцтве МВФ. Сама ж праграма фінансавай дапамогі Беларусі скончыцца ў красавіку 2010 года.
Фота — "Тэлеграф"