За лета ў Беларусі ўжо адбылося 311 лясных пажараў
З пачатку пажаранебяспечнага сезону ў лясах Беларусі зарэгістравана 311 узгаранняў. Агонь пашкодзіў больш за 100 гектараў лясоў. Анамальная спёка прывяла да складанай сітуацыі і на тарфянішчах. Аднак, нягледзячы на ўжо выяўленыя ўзгаранні, становішча сёлета больш спакойнае, чым летась, адзначае тэлеканал СТВ.
У лясах Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей узровень небяспекі найбольш высокі. Для перадухілення пажараў задзейнічана адмысловая тэхніка, вядзецца назіранне з пажарна-наглядальных вышак і верталётаў.