За Лукашэнку ўжо сабралі 100 тысяч подпісаў

Чальцы аб’яднання "Белая Русь" падпісаліся ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Паведамляецца, што яны сабралі больш за 100 тысяч подпісаў. Дарэчы, у самім аб’яднанні налічваецца 103 тысячы чалавек.  Подпісы былі сабраныя па пярвічных, раённых і абласных арганізацыях. Сярод падпісантаў толькі чальцы "Белай Русі". Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар аб’яднання Юры Міронаў.

Міронаў: "Мы як структураваная арганізацыя, у якую ўваходзяць першасныя, раённыя, абласныя, здолелі здаць больш за 100 тысяч подпісаў. Чальцы аб’яднання будуць удзельнічаць у пікетах і далей, як усталявана. Часу шмат, каб сабраць шмат подпісаў, не толькі для нашага кандыдата, але і для ўсіх астатніх".

Нагадаем, што сбор подпісаў працягваецца да 30 кастрычніка.