За мінаванне Аршанскага суда 18-гадовы хлопец атрымаў 3 гады калоніі
Тры гады калоніі атрымаў за паведамленне ў красавіку сёлета пра мінаванне Аршанскага суда 18-гадовы хлопец. Такім чынам ён хацеў адпомсціць за тое, што яго не пусцілі на пасяджэнне, дзе слухалася справа ягонага сябра. Суд пастанавіў не толькі змясціць "тэрарыста" за краты, але і спагнаць
з яго выдаткі за выезд аператыўных груп МУС, МНС, КДБ, а
таксама ўправе юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму, паведамляе
BulletinOnline.
Дарэчы, гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі за пагрозу выбуху прысуджаюць турэмныя тэрміны, а не грашовыя штрафы.
Дарэчы, гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі за пагрозу выбуху прысуджаюць турэмныя тэрміны, а не грашовыя штрафы.