За мінулыя суткі энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне 180 населеных пунктаў

За мінулыя суткі энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне 180 населеных пунктаў

Непагадзь, якая прыйшла ў Беларусь у нядзелю, не паўплывала на працу асноўнай сеткі энергасістэмы (220-750 кВ), паведамляе "Белэнерга" ў сацсетках. У размеркавальных сетках (10-0,4 кв) пашкоджанні выпраўляліся аператыўна.

Па звестках "Белэнерга", за апошнія суткі давялося аператыўна аднаўляць падачу электрычнасці прыкладна ў 180 населеных пунктаў па ўсёй краіне. Прычым большая частка з іх (134) — гэта паселішчы, у якіх жыве менш за 50 чалавек. 

У гэтых работах было задзейнічана 100 чалавек і 44 адзінкі тэхнікі. Большасць пашкоджаняў былі выпраўленыя за паўтары-дзве гадзіны. 

Масавых адначасовых пашкоджанняў за мінулыя суткі не фіксавалася. Непагадзь парушыла працу ўсяго 38 ліній 6-10 кВ.