За мінулыя суткі ў Мінску было 14 кватэрных крадзяжоў
Міліцыянты адзначаюць сезонны ўздым кватэрных крадзяжоў у беларускай сталіцы. Як паведамляе "Інтэрфакс", у сезон летніх адпачынкаў у Мінску бывае ад 5 да 10 кватэрных крадзяжоў. За мінулыя суткі іх было 14. Абсалютная большасць крадзяжоў у беларускай сталіцы, кажуць міліцыянты, ажыццяўляецца пры вольным доступе ў кватэру, калі людзі самі прыводзяць у кватэру малазнаёмых людзей. Акрамя таго, людзі з-за бестурботнасці забываюць зачыняць на замок уваходныя дзверы.
Другім частым спосабам з'яўляецца ўзлом замкоў. Лягчэй за ўсё дамушнікі спраўляюцца з кнопкавымі замкамі. Больш-меней дасведчаны дамушнік адчыняе такі замок за некалькі секундаў, адзначаюць міліцыянты.
Як правіла, злодзеі выносяць з кватэры каштоўныя негрувасткія рэчы — упрыгожванні, грошы, відэаапаратуру, футры. Але былі выпадкі, калі злодзеі выносілі з кватэр нават старую вопратку, а таксама газавую пліту, як гэта было ў мінулы чацвер.