За непаспяховасць па трох прадметах вучняў будуць выганяць са школы
Вучняў 10-11-х класаў змогуць адлічваць са школ за непаспяховасць па трох прадметах. Гэта прадугледжана ў праекце Кодэкса аб адукацыі, які дэпутаты разгледзяць падчас восеньскай сесіі, інфармуе БЕЛТА.
Акрамя таго, адлічэнне навучэнцаў і студэнтаў будзе магчыма за акадэмічныя запазычанасці, нез'яўленне без паважнай прычыны на іспыты, пропуск больш 10 дзён заняткаў, сістэматычнае парушэнне дысцыпліны.
Кодэкс аб адукацыі таксама ўрэгулюе пытанні ўзнаўлення ў навучальных установах адлічаных студэнтаў: аднавіцца можна будзе толькі на працягу трох гадоў пасля адлічэння.