За паранджу ў Францыі могуць на год пазбавіць волі

Французскі Сенат амаль аднагалосна падтрымаў забарону на нашэнне паранджы ў публічных месцах, паведамляе "Радыё Свабода". Асобы, якія будуць насіць адзенне, што цалкам захінае аблічча могуць быць аштрафаваныя на 150 еўра. Мужчыны, якія прымушаюць сваіх жонак і дачок насіць паранджу могуць быць пакараныя штрафам 30 тысяч еўра і зняволеннем тэрмінам да аднаго году.

Раней законапраект ухваліла ніжняя палата французскага парламенту. Для набыцця юрыдычнай моцы закон павінен падпісаць прэзідэнт.