За пасаду амбасадара Еўрасаюза ў Беларусі змагаюцца 45 чалавек
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар Высокага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы Мая Коц'янчыч. Па яе словах, конкурс па іншых краінах таксама высокі. Разам з тым, асобы кандыдатаў не абвяшчаюць. І дата, калі амбасадара абяруць, таксама невядомая. Пэўнага дэдлайна па гэтым пытанні няма, дадала Мая Коц'янчыч.
Рашэнне аб прызначэнні амбасадара звязана з запускам Еўрапейскай службы знешняга дзеяння. Еўрапейская служба на чале з Высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан мусіць надаць Еўрапейскаму Саюзу большую зладжанасць і вагу ў замежнай палітыцы.