За прадуктамі з Японіі наладжаны асаблівы кантроль

Як паведаміў сёння міністр аховы здароўя Васіль Жарко, прадукты з перавышэннем радыеактыўнага фону не трапяць на прылаўкі Беларусі. Цяпер кантроль за прадуктамі з Японіі ўзмоцнены санітарна-гігіенічнымі службамі разам з мытняй, перадае БЕЛТА.