За пуцёўку на “Еўрабачанне” ад Расіі будуць змагацца 3 беларусы
У
расійскім адборачным туры "Еўрабачання-2008" прымуць удзел два
канкурсанты з Беларусі — Паліна Смолава і рэп-дуэт Макс Лорэнс і Сацура Па інфармацыі афіцыйнага сайта тэлеканала
"Расія", які выступіў арганізатарам конкурсу, гэтыя беларускія
выканаўцы вышлі ў паўфінал адборачнага тура "Еўрабачання-2008", на
які падалі заяўкі каля 170 музыкаў.
Яшчэ 25 лютага журы расійскага адборачнага тура вызначыла 25 паўфіналістаў. На той момант у яго ўвайшоў толькі беларускі рэп-дуэт Макс Лорэнс і Сацура. Аднак пазней гэты спіс быў пашыраны да 27 канкурсантаў, пасля чаго ў яго ўвайшла і Паліна Смолава.
Прэс-аташэ выканаўцы Аляксандра Горская растлумачыла БелаПАН гэтую сітуацыю тым, што Смолава трохі спазнілася з падачай заяўкі. Сярод сапернікаў канкурсантаў з Беларусі такія вядомыя выканаўцы, як Дзіма Білан, Аляксандр Панаётаў, "Прэм'ер-міністр" і іншыя.
Расійскі ўдзельнік "Еўрабачання-2008" вызначыцца 9 сакавіка. Плануецца, што канал "Расія" будзе трансляваць конкурс у прамым эфіры. Пераможца будзе вызначаны шляхам галасавання журы і гледачоў (з дапамогай sms-паведамленняў, званкоў, галасаваннем праз Інтэрнэт). Вынікі галасавання журы і гледачоў падлічаць у адсотках і выведуць на экраны. У выпадку, калі колькасць галасоў у артыстаў супадзе, выбар будзе зроблены на карысць галасавання гледачоў.
Нагадаем, што Паліна Смолава прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне" у 2006 годзе. Выканаўца заняла перадапошняе месца ў паўфінале конкурсу.
Сёлета фінал "Еўрабачання" пройдзе ў Бялградзе 24 мая.
Фота: www.jurmalaonline.com