За скандал з наркотыкамі затрыманы брат Дзмітрыя Паўлічэнкі

Як паведамляе газета "Народная Воля", у Рэспубліканскай турэмнай лякарні здарыўся скандал. Там памёр адзін з вязняў. Прычынай смерці нібыта паслужылі наркотыкі. Па выніках аператыўнай праверкі былі затрыманыя некалькі чалавек. Адзін з іх — начальнік медычнай часткі турэмнай лякарні, а другі — брат вядомага палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі.

Вядзецца разбіральніцтва.