За спробу забойства таксіста злачынцам далі 14 і 12 гадоў турмы

Больш за год цягнуўся судовы працэс па справе нападу на таксіста ў Пінску. Да 14 і 12 гадоў абмежавання волі прыгаварыў суд двух злачынцаў, якія здзейснілі напад. Вярхоўны суд зацвердзіў прыгавор.  Летась у лістападзе двое раней асуджаных жыхароў Брэсцкай вобласці наведаліся ў Пінск. Некалькі дзён запар яны пілі гарэлку на кватэры выпадковага знаёмца.  Потым выйшлі прагуляцца па горадзе. Злавілі таксоўку. Крыху пакатаўшыся па вуліцах, адзін са злачынцаў ударыў таксіста некалькі разоў у спіну нажом.

Таксіст, нягледзячы на раны, здолеў выбегчы з машыны і пачаў зваць міліцыю. Злачынцы збеглі з месца нападу і вярнуліся на кватэру да свайго знаёмца, якога потым збілі і забралі пабытовую тэхніку. Хутка нападнікаў, якія асабліва і не хаваліся, злавіла міліцыя.